Пятніца, 19.04.2024, 21:38 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » Архіў навін
Цэнтральная плошча Менску, дзе на сёньня стаіць сумны ў любую пару года Палац Рэспублікі, стала фармавацца толькі пасьля вайны. Раней тут размяшчаліся цагляныя дамы ў некалькі паверхаў, але пасьля бамбёжак ад раёна засталіся адны руіны. У канцы 1940-х архітэктары пачалі працу над плошчай з чыстай паперы, але ня могуць спыніцца да гэтага часу. Звернемся да архіўных фатаграфій і прасочым, як змянялася гэта месца на працягу апошніх 60 гадоў.

Яшчэ задоўга да таго, як на плошчы з'явіўся Палац Рэспублікі, з боку Аляксандраўскага сквера адкрываліся віды на Вялікі тэатр воперы і балета і Верхні горад.

1951. У правым куце фотаздымка будуецца Палац культуры прафсаюзаў (адкрыецца праз пяць год, у 1956-м), па цэнтры - воперны тэатр.

Праглядаў: 1966 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 31.12.2012 | Каментары (0)

Onliner.by працягвае вывучаць архіўныя фатаграфіі Менску і рабіць здымкі з тых жа ракурсаў. Ужо параўноўвалі мінулае і сучаснасць сталічнага ГУМа, плошчы Незалежнасці, бульвара Талбухіна і іншых усім вядомых раёнаў. Сёньня паглядзім, як за апошнія 40-50 гадоў змянілася Няміга - тое самае месца, дзе калісьці зарадзіўся Менск.

Перанясёмся ў канец 1960-х. У тыя часы на тэрыторыі менскага замчышча (плошча 8 сакавіка) знаходзілася аўтобусная станцыя, адкуль адкрываўся від на яшчэ не сапсаваны рукой «рэстаўратараў» Верхні горад. Сёньня гэтых двух-і трохпавярховых дамоў ужо няма на мапе Менску. Замест іх уздоўж вуліц Багдановіча і Зыбіцкай расьце і шырыцца псеўдагістарычная забудова: кварталы бізнес-цэнтраў, рэстаранаў, гасьцініц і казіно.

Праглядаў: 2256 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 25.12.2012 | Каментары (0)

Калісьці раён Камароўкі лічыўся ўскраінай Менску, сёньня ж плошча Якуба Коласа - амаль самы цэнтар. Прапануем здзейсніць невялікі «экскурс» у мінулае і даведацца, як мяняліся тутэйшыя месцы на працягу мінулага стагоддзя, і разам з тым параўнаць выявы на старых фотаздымках з днём сёньняшнім.

Будынак Інстытута фізкультуры быў пабудаваны ў 1939-м. Яшчэ доўгія гады ён ўзвышаўся гарой пасярод драўляных хат.


Пераносімся ў 2012-й.

Праглядаў: 2060 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 19.12.2012 | Каментары (0)

Працягваем збіраць матэрыялы з параўнаньнямі гарадскіх здымкаў розных часоў. Сёньня матэрыял пра плошчу Незалежнасьці.

У 1964 годзе французскі гісторык і камуніст Жак Дюпак'е калясіў на аўтамабілі па Савецкім Саюзе і ненадоўга спыніўся ў Менску. Будучы ў горадзе, ён зрабіў некалькі фотаздымкаў цэнтральнага праспекта беларускай сталіцы і яго плошчаў. Прапануем параўнаць, як змяніліся гэтыя месцы за мінулыя паўстагоддзя.

Такім чынам, адна з самых шырокіх плошчаў Эўропы часоў будаўніцтва светлага камуністычнага заўтра. Дом урада.


Нашы дні. Елі каля будынка прыкметна падрасьлі, інакш спланаваная тэрыторыя самой плошчы. У астатнім усё стабільна. Помнік Леніну на сваім месцы, герб ... Чытаць далей »

Праглядаў: 1649 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 09.12.2012 | Каментары (0)

Кожную сераду vandrouka.by знаёміць чытачоў з тым, як выглядалі гарады Беларусі некалькі дзесяткаў гадоў таму. Многія ня могуць пазнаць свой горад, большасьць дзівіць чысьціня на вуліцах, многіх тое, як шмат ці мала памянялася за 20-30-40 гадоў. Сёньня на vandrouka.by - Менск ўзору 1974 года.


Такім чынам, Менск, набор паштовак у гонар прысваеньня званьня горада-героя (15 штук), выдавецтва «Планета», 1974 год. Тыраж - 200 тысяч, фота - Б. Круцко. Подпісы дадзены так, як у паштоўках.

0. Усярэдзіне набору паштовак:
... Чытаць далей »
Праглядаў: 1860 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 05.12.2012 | Каментары (0)

Аляксандар Лычаўко, TUT.BY

На гэты раз будзем вывучаць змены, якія адбыліся на плошчы Свабоды і прылеглых вуліцах. Гістарычныя здымкі і подпісы да іх мы ўзялі з кніг Віталя Кірычэнка "Мінск. Гісторыя пасьляваеннага аднаўленьня. 1944-1952" (2004), "Мінск. Гістарычны партрэт горада. 1953-1959" (2006) і "Мінск. Дзесяцігадовы шлях сталіцы. 1960 -1969" (2007), сучасныя здымкі аўтара.

Плошча Свабоды


У гэтай мясцовасьці раней знаходзілася старая забудова. 1952 го ... Чытаць далей »
Праглядаў: 3735 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 02.12.2012 | Каментары (0)

Працягваем вывучаць па фотаздымках, як мяняўся Менск на працягу XX стагоддзя. Разгледзім бульвар Талбухіна. У другой палове 1960-х тут з'явіўся вельмі неардынарны па тых часах горадабудаўнічы ансамбль, куды, акрамя трох 10-павярховых буйнапанэльных дамоў, увайшлі грамадскі цэнтр, кінатэатр "Партызан" і рэстаран "Каменная кветка" (архітэктары Ю. Шпіт, Е. Саманчук) . Як абышоўся час з гэтым месцам?

Калі верыць інтэрнэт-рэсурсам, гэты фотаздымак кінатэатра "Партызан" зроблены ў пачатку 1970-х. На сьцяне будынка, калі не памыляемся, афіша гістарычнай меладрамы «Лэдзі Гамільтан», сусветная прэм'ера якой адбылася ў лістападзе 1968 года.

Праглядаў: 1817 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 30.11.2012 | Каментары (0)

Працягваем экскурсіі па старым Менску. Сёньня пабываем на плошчы Калініна і даведаемся, што змянілася тут за апошнія гадоў гэтак 40-50, з часоў высадкі чалавека на Месяц. Калініна - пятая з плошчаў галоўнага гарадскога праспекта. Знакамітая яна, вядома ж, крамай «1000 дробязяў», калонамі Батанічнага саду і помнікам «ўсесаюзнага старасты». Прычым усе тры знакавыя аб'екты з'явіліся на ёй у розныя часы.

Гэтая паштоўка з выглядам плошчы Калініна выйшла ў выдавецтве «Савецкі мастак» ў 1968 годзе. Помніка Калініну на плошчы яшчэ няма, ён з'явіцца толькі ў 1978-м. Затое крама «1000 дробязяў» на першым паверсе 8-павярховага дома да таго часу ўжо працуе гадоў пяць. Звярніце ўвагу на дэталь: нават на галоўным праспекце адсутнічае дарожная разметка.

... Чытаць далей »

Праглядаў: 1819 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 26.11.2012 | Каментары (0)

Стары добры Менск знікае літаральна на вачах. Руйнуюцца гістарычныя будынкі у цэнтры горада, панарамныя віды засланяюць нязграбнымі шкло-бэтоннымі «грамадамі», змяняюцца абрысы з дзяцінства знаёмых раёнаў. Але ёсьць і месцы, якія быццам застылі ў мінулым. Новая рубрыка партала onliner.by «Было - стала», несумненна, спадабаецца аматарам гісторыі Менска. Мы будзем браць архіўныя фотаматэрыялы і рабіць здымкі з тых жа ракурсаў, што і сто год назад. Вось і даведаемся, дзе новае будаўніцтва пайшло на карысць, а дзе на шкоду, якія будынкі можна лічыць сапраўды аўтэнтычнымі, а якія страцілі сваё першапачатковае аблічча.

Гэтая фатаграфія менскага ГУМа зроблена незадоўга да яго адкрыцьця ў кастрычніку 1951 года. Галоўная гарадская магістраль у той час называлася Савецкай вуліцай. Адзінокія аўтамабілі, некалькі ідучых пешаходаў. Здаецца, жыццё ішо не спяшаючыся.

... Чытаць далей »

Праглядаў: 1743 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 24.11.2012 | Каментары (0)

Дзякуючы намаганьням бацькоў горада і інвестараў Менск з кожным днём усё больш ператвараецца. Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька паставіў задачу завяршыць работы па рэканструкцыі гістарычнага цэнтра да канца 2013 года. Пакуль рэканструктары-прыстасаванцы не пасьпелі "адкультурыць" захаваную насуперак чыноўнікам старадаўнюю забудову, паглядзім, што і як на старых вуліцах выглядае цяпер. А заадно параўнаем з тым, што было гадоў 60 таму.

Дапамогуць нам у гэтым выдатныя кнігі Віталя Кірычэнкі "Мінск. Гісторыя пасляваеннага аднаўлення. 1944-1952" (2004), "Мінск. Гістарычны партрэт горада. 1953-1959" (2006) і "Мінск. Дзесяцігадовы шлях сталіцы. 1960-1969" (2007), адкуль мы возьмем старыя фота і тлумачэння да іх.

Вуліца Камсамольская (раней ... Чытаць далей »

Праглядаў: 3153 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 22.11.2012 | Каментары (0)

« 1 2 3 4 ... 10 11 »