Субота, 20.04.2024, 16:12 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » Архіў навін

20 лістапада а 11 гадзіне ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Дом-музэй І з’езда РСДРП» адкрылася выстава «Пасьляваенны Менск у карцінах Анатоля Наліваева».

Наліваеў Анатоль Аляксандравіч (Абрам Налівай), 01.10.1931, Рагачоў – мастак, рэстаўратар, музыка, кАнтар, тэатральны акцёр, збіральнік і выканаўца жыдоўскай кАнтарскай музыкі. Галоўны герой фільма "Вытокі” (рэжысёр Юрый Гарулёў). Першы дырэктар музэя "Літаратурна-мастацкая гасцёўня імя У. Галубка”. 

Нарадзіўся ў г ... Чытаць далей »

Праглядаў: 1500 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 21.11.2012 | Каментары (0)

Невялікі сквер у цэнтры Менску мае важнае значэньне як для цяперашняй сталіцы, так і для яе гісторыі апошніх двухсот гадоў. Некалі пустка, затым стыхійны рынак, яшчэ пазьней - "буцікі", месца для шпацыраў гараджан... У гады вайны тут пакаралі смерцю падпольшчыкаў. Сюды на працягу 10 гадоў глядзеў велічэзны бронзавы Сталін. У 90-я гады 20-га стагоддзя тут збіраліся менскія нефармалы. Вакол - рэзідэнцыя прэзідэнта, Дом афіцэраў, Купалаўскі тэатр і ... першы грамадскі туалет горада. А што вы ведаеце пра гісторыю Аляксандраўскага сквера? Менавіта аб гэтым кутку Менска нам сёньня распавядае Ўладзімір Валожынскі, аўтар праекта minsk-old-new.

Базар

Яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя тэрыторыя цяперашняга сквера была пустэчай. Пасьля ўваходжаньня Менску ў склад Расейскай імперыі (адбылося гэта ў 1793 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай) ... Чытаць далей »
Праглядаў: 3674 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 23.10.2012 | Каментары (0)


Кожную сераду vandrouka.by знаёміць сваіх чытачоў з тым, як выглядалі гарады Беларусі некалькі дзесяткаў гадоў таму. Многія ня могуць пазнаць свой горад, многіх дзівіць чысьціня на вуліцах, многіх тое, як шмат ці мала памянялася за 20-30-40 гадоў. Сёньня на vandrouka.by — Менск ўзору 1993 года (ужо ў той час самы чысты горад планеты).

Менск, камплект паштовак (12 штук). Фота — Г. Ліхтаровіча, В. Ганчарэнкі, В. Грабянькова. Выдавецтва Белару ... Чытаць далей »

Праглядаў: 2754 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 17.10.2012 | Каментары (0)


Гасьцям краіны і горада, каб добра арыентавацца ў незнаёмых гарадах і вуліцах, патрабуецца даведнік. У кнігарнях дзясяткі і сотні даведнікаў па блізкаму і далёкаму замежжу, як агульнага прызначэньня, так і спецыялізаваныя (накшталт "Даведнік па шопінгу ў Парыжы"). А вось што тычыцца нашай краіны і канкрэтна Менску - ці можна знайсці тлумачальны "кіроўнічак" і ці зручна ім карыстацца? TUT.BY вывучыў рынак даведнікаў па Менску і Беларусі і выпрабаваў ... Чытаць далей »

Праглядаў: 2181 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 29.09.2012 | Каментары (0)


У Менску стогадовай даўніны знайсьці дах над галавой для студэнта было значна прасцей.

У 1912 годзе ў амаль статысячным губернскім горадзе налічвалася 30 гасьцініц. Агульным лікам для пастаяльцаў прызначалася каля 670 нумароў. Напрыклад, толькі ў шасьціпавярховай «Эўропе» іх было 130, а ў «Нова-Версаль» усяго тры нумары. Прыезджыя маглі падабраць сабе гасьцініцу паводле патрэбаў і магчымасьцяў. Самымі дарагімі і прэстыжнымі ў Менску былі «Брусэль», «Еўропа» і «Нова-Маскоўская». Суткі пражываньня каштавалі ад 60 капеек да 10 рублёў за люкс. У месяц выходзіла ад 15 да ... Чытаць далей »

Праглядаў: 1748 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 26.09.2012 | Каментары (0)


Учора ў Менску адбылася прэзентацыя ўнікальнай для нашай краіны кнігі «Гісторыя АЗС у Беларусі. Дзень за днём». Кніга распавядае пра тое, як запраўляліся першыя аўтамабілі, як захоўвалася паліва, як яго транспартавалі, як прыйшлі да разуменьня неабходнасьці стварэньня «асобна ўзведзеных заправачных пунктаў» для аўтатранспарту. Як апісана ў «Гісторыі», першая запраўка грамадскага карыстаньня ў нашай краіне з'явілася ў 1932 годзе - у Менску, у раёне перасячэньня вуліц Няміга і Раманаўская Слабада. На той момант па дарогах краіны ездзіла ўсяго 735 аўтамабіляў. Улады вырашылі, што адной АЗС б ... Чытаць далей »

Праглядаў: 1680 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 20.09.2012 | Каментары (0)

  
vandrouka.by
працягвае вывучаць беларускія гарады на савецкіх і ня толькі паштоўках. Сёння мы Вас парадуем не зусім савецкімі, але і не зусім сьвежымі менскімі паштоўкамі 1992 года з маркай-Пагоняй. Дарэчы, менавіта 19 верасьня 1991 года БЧБ і Пагоня сталі дзяржаўнымі сымбалямі. Думаю, будзе цікава.

Набор паштовак «Мінск», выдадзеных Міністэрствам Сувязі РБ ў 1992 годзе, тыраж — 100 тыс. Фота — К. Рашкоўскага.

Вось так выглядае адваротны бок паштовак:

... Чытаць далей »

Праглядаў: 3030 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 20.09.2012 | Каментары (0)

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Менск і менчуки: 10 стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада» праходзіць у сталіцы.

На цырымоніі адкрыцьця ў канцэртнай зале «Верхні горад» кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Груша паведаміў, што гэта ўжо чацьвёртая навуковая канферэнцыя такога ўзроўню, прысьвечаная выключна сталіцы. Удзел у ёй прымаюць і пачаткоўцы гісторыкі - 17 школьнікаў.

Навукоўцы падзеляцца інфармацыяй аб малавядомых дакументах, якія захоўваюцца ў айчынных і замежных архівах і бібліятэках; раскажуць аб археалагічных, іканаграфічных і картаграфічных крыніцах гісторыі Менска.

Паводле "МК"

Праглядаў: 1616 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 07.09.2012 | Каментары (0)


Зайдзіце за Палац Рэспублікі. Адсюль, з апошніх будынкаў вуліцы Інтэрнацыянальнай (раней гэты адрэзак насіў назву Валоцкай вуліцы), мы пачнем агляд. Чаму з канца? Таму што тут захаваліся вельмі старыя будынкі, яны маюць дачыненьне да мастацтва і літаратуры і ў Год кнігі заслугоўваюць самай пільнай увагі.

Дом № 31, які належаў першапачаткова менчанцы Ленской, быў пабудаваны ў канцы XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Гаспадыня, мяркуючы па ўсім, была багатай, дом будавал ... Чытаць далей »

Праглядаў: 1726 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 06.09.2012 | Каментары (0)

Паводле TUT.BY (у скароце)

60 год таму, 4 верасьня 1952 года, на маршрут "Вакзал - Круглая плошча" выйшаў першы ў Менску тралейбус. А з 19 верасьня пачаўся рэгулярны рух па гэтым маршруце. Пра тое, як гэта было і ў колькі абышоўся менчукам квіток на тралейбус у першы дзень працы гэтага транспарту, распавядае стваральнік сайта Minsk-old-new Уладзімір Валожынскі.

Пачатак тралейбуснага руху ў Мінску

Як і большасьць гарадоў Савецкага Саюза, Менск пазнаёміўся з тралейбусам ўжо пасьля Вялікай Айчыннай вайны. Першы тралейбус у Менску выйшаў на гарадской маршрут 60 год таму - 19 верасьня 1952 года. Гэта быў тралейбус мадэлі МТБ-82Д (з алюмініевым кузавам), меў завадскі нумар 49.

Работы па арганізацыі ў Менску трал ... Чытаць далей »

Праглядаў: 2178 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 06.09.2012 | Каментары (0)

« 1 2 3 4 5 ... 10 11 »