Пятніца, 29.03.2024, 16:53 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » Архіў навін

29 чэрвеня 1982 года адкрыта першая чарга абноўленага Траецкага перадмесьця. Як нагадвае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», у гэты дзень сімбалічны ключ ад адрэстаўраваных будынкаў, якія выходзяць фасадамі на плошчу 8 Сакавіка, быў урачыста ўручаны старшыні Цэнтральнага райвыканкама А.І. Засадычу. У іх размясьціліся «Старавіленская карчма", кнігарня «Вянок» і рэстаўрацыйныя майстэрні.

Зміцер Ісайчук

Праглядаў: 1289 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 29.06.2012 | Каментары (0)

Мемарыяльную дошку ў гонар Героя Беларусі, народнага мастака СССР і Беларусі Міхаіла Андрэевіча Савіцкага ўрачыста адкрылі сёньня ў Менску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дошка створана скульптарам Валянцінам Занковічам за кошт гарадскога бюджэту на падставе рашэньня Мінгарвыканкама. Устаноўлена яна на доме па вуліцы Беламорскай, 17, дзе пражываў мастак.

"Яшчэ пры жыцьці Міхаіл Савіцкі прасіў, каб усё было зроблена сьціпла, без пампезнасьці. Нават без партрэта. Усе гэтыя пажаданьні я ўлічыў пры стварэньні дошкі", - сказаў скульптар. І, сапраўды, акрамя пераліку галоўных рэгалій мастака на мемарыяльнай дошцы намаляваны толькі пэндзлі і палітра.



Як адзначыў намесьнік старшыні грамадскага аб'яднаньня "Беларускі саюз мастакоў" Рыгор Сітніца, Міхаіл Савіцкі зрабіў для сваёй Р ... Чытаць далей »
Праглядаў: 1564 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 29.06.2012 | Каментары (0)

Вуліца Хмялеўскага перастала быць тупіковай. Як паведаміў карэспандэнту агенцтва "Мінск-Навіны" старэйшы інжынер па арганізацыі дарожнага руху аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС Уладзімір Юраў​​, да нядаўняга часу скразнога праезду з вуліцы Хмялеўскага на вуліцу Розы Люксембург не было.

Таму і ўзнікалі праблемы для тых кіроўцаў, якім трэ было з праспекта Дзяржынскага патрапіць у раён вуліцы Розы Люксембург, дзе размешчаны ня толькі жылыя дамы, але і 4-я гарадская клінічная лякарня. У цяперашні час працягваюцца працы па добраўпарадкаваньню праезнай часткі вуліцы Хмялеўскага каля новага будынка ААТ "ААБ Беларусбанк".

Тут жа будуць арганізаваны парковачныя месцы. Адкрыць гэтую частку вуліцы для руху транспарту плануюць да 3 ліпеня.
Праглядаў: 1168 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 27.06.2012 | Каментары (0)

26 чэрвеня 1974 г. Указам прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР Менску было прысвоена ганаровае званьне «Горад-герой» з уручэньнем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка». Як нагадвае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», сталіца была ўдастоена вышэйшай узнагароды СССР за выдатныя заслугі, мужнасць і гераізм, праяўленыя яе жыхарамі ў барацьбе з гітлераўскімі акупантамі, разгортваньні партызанскага руху ў Беларусі і ў азнаменаваньне 30-годдзя вызваленьня БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Цырымонія ўручэньня ўзнагарод гораду адбылася 25 чэрвеня 1978 на ўрачыстым пасяджэньні гаркама КПБ і гарадскога Савета народных дэпутатаў. Генеральны сакратар ЦК КПСС, Старшыня Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР Леанід Брэжнеў прымацаваў да сьцяга горада ордэн Леніна і медаль «Залатая Зорка».
Праглядаў: 1197 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 26.06.2012 | Каментары (0)

12 чэрвеня 1934 г. адбылася цырымонія ўрачыстага адкрыцьця стадыёна «Дынама». Як нагадвае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», кожны член спартыўнага таварыства «Дынама» павінен быў адпрацаваць на будаўніцтве ня менш за сто гадзін. Новы стадыён стаў самай папулярнай спартовай пляцоўкай ў горадзе і ня мог змясьціць усіх балельшчыкаў. Таму ў 1937-1939 гадах была праведзена рэканструкцыя.

У час Вялікай Айчыннай вайны стадыён быў разбураны. Новы спартовы комплекс на ранейшым месцы быў узведзены ў 1947-1954 гадах. Сучасны выгляд стадыён набыў перад Алімпіядай-80. У ходзе рэканструкцыі над заходняй трыбунай ўзвялі другі ярус, а пад трыбунамі размясьцілі залы для спартовых гульняў, барацьбы, бокса. Ўмяшчальнасьць стадыёна узрасла да 50.050 гледачоў. У 1980 годзе на газоне менскага стадыёна «Дынама» адбыліся 7 матчаў алімпійскага футбольнага турніру.

Зміцер І ... Чытаць далей »

Праглядаў: 1326 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 13.06.2012 | Каментары (0)

Раней гэта вуліца называлася Койданаўскай. Яна была пракладзена ў канцы XVI стагоддзя і праз браму ў гарадскіх умацаваньнях злучала цэнтральную плошчу горада са шляхам, які вёў у бок мястэчка Койданава (сёньня – Дзяржынск). У XVII–XVIII стагоддзях гэта вуліца лічылася самай арыстакратычннай. На ей будавалі свае сядзібы менскія багацеі і прыгарадныя земляўласнікі. Там знаходзіўся драўляны кляштар бенедыктынцаў і адзін з першых у горадзе шпіталей.

З першай паловы XIX стагоддзя засялялася купцамі і заможнымі мяшчанамі. З 1872 года мінскія губернатары ездзілі па ёй з чыгуначнага вакзала да сваёй рэзідэнцыі, што месьцілася на Саборнай плошчы (сёньня – плошча Свабоды). 

У 1919 годзе Койданаўская вуліц ... Чытаць далей »
Праглядаў: 1239 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 11.06.2012 | Каментары (0)

Як паведамляе Эўрарадыё, гісторык Захар Шыбека з'ехаў жыць у Ізраіль.

Буду працаваць на Беларусь і там, сказаў ён, сядаючы ў самалёт у менскім аэрапорце.

Нагадаем, Захар Шыбека — доктар гістарычных навук, даследуе гісторыю беларускіх гарадоў (з’яўляецца адным з лепшых спецыялістаў па гісторыі Менску XIX–XX стагоддзяў), аўтар кнігі па гісторыі Беларусі. У ліпені яму споўніцца 64 гады.

Каб спраўдзіць інфармацыю, што ён з’язджае за мяжу, Эўрарадыё ў чацьвер каля 19.30 па беларускім часе патэлефанавала Захару Шыбеку. «Я ўжо с ... Чытаць далей »

Праглядаў: 1582 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 08.06.2012 | Каментары (0)

Абсалютна неспадзявана знайшлась інфармацыя, што пра наш сайт "Менск - гісторыя па фотаздымках" быў апублікаваны артыкул яшчэ 24 красавіка 2012 г. у Польскім беларускамоўным выданьні "Ніва", №18. http://niva.iig.pl

Як Вы разумееце, мы з задавальненьнем перадрукоўваем гэты артыкул у сябе на саце і шчыра кажам дзякуй аўтару артыкула Уладзіміру Лапцэвічу.

http://oldmensk.net

Старыя фотаздымкі маюць нешта магічнае. Яны, як вокны ў ... Чытаць далей »

Праглядаў: 1457 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 07.06.2012 | Каментары (0)

Гэтая вуліца з'явілася ў Менску яшчэ ў XVI стагоддзі. Тады яна звалася Койданаўскай і злучала цэнтар горада з Койданаўскім трактам. Да канца XIX стагоддзя была адной з найбуйнейшых у Менску, на ёй у той час размяшчаліся гасьцініцы, прыватныя лякарні, мужчынскае духоўнае вучылішча, пазьней з'явілася гімназія.

Цяпер Рэвалюцыйная ўвайшла ў склад гістарычнага цэнтра беларускай сталіцы. Восем гадоў таму, калі з'явіўся адпаведны ўказ Прэзідэнта, старажытнае ядро Менску пачалі рэканструяваць. Працы йшлі паралельна ў розных частках цэнтра (Верхнім горадзе і прылеглым квартале, Ракаўскім перадмесьці). Траецкае перадмесьце было практычна цалкам рэканструявана і адрэстаўравана яшчэ раней. Самая маштабная праца будзе на Менскім замчышчы, ... Чытаць далей »
Праглядаў: 1249 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 03.06.2012 | Каментары (1)

У Менску з 1 чэрвеня пачнуцца працы па добраўпарадкаваньню могілак "Крупцы", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс-службе Мінгарвыканкама.

Гарадскія могілкі "Крупцы", разьмешчаныя па прасьпекце Пераможцаў, па дадзеных історыкаў і мастацтвазнаўцаў, з'яўляюцца аднымі з найстарэйшых захаваўшыхся на тэрыторыі Беларусі могілак. Тут рабіліся пахаванні з XVI па XX стагоддзе, многія з якіх зараз маюць закінуты і непрывабны выгляд.

У выніку добраўпарадкаваньня тэрыторыя могілак будзе дапоўнена зялёнымі насаджэньнямі, дэкаратыўнымі кустамі і дрэвамі. Спецыялісты абсталююць пешаходныя сьцяжыны, усталююць лаўкі і інфармацыйныя стэнды. Усе наяўныя пахаваньні захаваюць і прывядуць у належны выгляд. Працы праводзяцца з блаславеньня настаяцеля менскага Храма Прасвятой Багародзіцы.
Праглядаў: 1302 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 31.05.2012 | Каментары (0)

« 1 2 3 4 5 6 7 ... 10 11 »