Чацвер, 25.04.2024, 13:41 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » Архіў навін

18 лістапада 1936 года ў Менску быў адкрыты новы Дом Чырвонай Армii (зараз Дом Афiцэраў).

Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ў Менску (першапачаткова Дом Чырвонай Арміі) – помнік савецкага постканструктывізму міжваеннага перыяду аўтарства Іосіфа Лангбарда.

Будаўніцтва Дому Чырвонай Арміі было распачата ў 1934 годзе на месцы колішняга архіерэйскага падвор'я ў Менску на вуліцы Скобелеўскай (цяпер Чырвонаармейскай). Новы гмах узводзіўся з выкарыстаньнем падмуркаў і сьценаў былога падвор'я, таму збудаваньне мае цікавае вырашэньне: галоўны фасад упрыгожаны магутнымі паўкруглымі пілястрамі, на флангах мае два магутныя рызаліты. Унутры будынка размешчана вялікая колькасьць досыць прасторных памяшканьня ... Чытаць далей »

Праглядаў: 7352 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 18.11.2013 | Каментары (0)

Адкрыццё: 20 лістапада ў 19:00
Працуе: па 30 лістапад 2013 года
Месца: кінатэатр «Перамога» (г.Менск, вул. Інтэрнацыянальная, 20)
Уваход вольны.

Аўтар: Аляксандра Баярына
Куратар: лёна Шаліма

Гарадская прастора выдатна рэжыцца. Як торт, як пірог... Едзеш па горадзе і поглядам адразаеш кавалак за кавалкам. На фасадзе вісіць парачка і размахвае пэндзямі, на прыпынку ўсе сядзяць у аднолькавых позах, дзяўчына ў чырвоным выйшла з чырвонай машыны - унутры цябе спрацоўвае пстрычка і вось ты ўжо працягваеш рух з выразаным ў памяці прастакутнікам. Ці акрэсліў поглядам групу школьнікаў, якія пераходзяць дарогу. Калі яны пераходзяць дарогу прыгожа, робіш два-тры кадры... А калі ... Чытаць далей »

Праглядаў: 4565 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 18.11.2013 | Каментары (0)

Дзякуючы маскоўскаму архітэктару Міхаілу Парусьнікаву ў Менску з'явіліся знаёмыя нам будынкі Нацбанка і КДБ. З яго ўдзелам аформіўся выгляд галоўнай вуліцы Менску, якую мы сёньня ведаем як праспект Незалежнасьці. Міхаіл Парусьнікаў быў і суаўтарам спартыўнага комплексу "Дынама". Ён нарадзіўся 12 лістапада 1893 года, а гэта значыць, што яму роўна 120 гадоў, паведамляе news.tut.by.

Міхаіл Парусьнікаў

Кароткая даведка. Хто такі Парусьнікаў?

На сайце Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа ў ... Чытаць далей »

Праглядаў: 2793 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 13.11.2013 | Каментары (0)

Больш за паўсотні вялікіх фотакопій паштовак канца XIX - пачатку ХХ стагоддзя размешчаны ў Музэі гісторыі горада Менску. Тут адкрылася выстава «Менск на старых паштоўках».

Як расказала карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» старшы навуковы супрацоўнік музэя Ірына Сінькевіч, аж да 1918 году гэтыя паштовыя карткі выдаваліся прыватнымі выдавецтвамі, выходзілі серыямі, невялікімі накладамі. Паштоўкі друкаваліся са здымкаў мясцовых фатографаў, прычым фатографам трэ было мець дазвол на ўвекавечаньне відаў роднага горада. Часьцей за ўсё здымалі самую доўгую, шумную і багатую вуліцу Менску - Захар'еўскую (цяпер праспэкт Незалежнасьці). Амаль не выдаваліся паштоўкі з відамі ўскра ... Чытаць далей »

Праглядаў: 3287 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 30.07.2013 | Каментары (0)

Дэпутаты на 24-й сесіі Мінгарсавета прысвоілі шэраг найменьняў састаўным часткам Менску, перадае карэспандэнт агенцтва "Мінск-Навіны".

Так, праектаваная вуліца №1 у межах вул. Вяснянка, зав. Весніка, пр. Пераможцаў названая "вуліца Вербная", а праектуемая вуліца №1 у межах вул. Мікалаеўская, вул. Зацень - "вуліца Калядная".

"Гэтыя вуліцы з'явяцца ў найпрыгажэйшых месцах сталіцы, і іх назвы не супярэчаць іншым назвам тутэйшых вуліц, яны мілагучны як па руску, так і па беларуску", - патлумачыла начальнік упраўленьня культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава.

Участак аўтамабільнай дарогі М-4 Мінск - Магілёў - працяг Партызанскага праспекта працягласьцю 3,8 км да павароту на Стайкі - атрымаў назву "Смілавіцкі тракт".

Што да аўтамабільнай дарогі М-9 Кальцавая дарога вакол Менску, якая перайшла ва ўласнасць горада ў статусе магістральнай вуліцы бесперапыннага руху, то прынята рашэньне пакі ... Чытаць далей »
Праглядаў: 2439 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 27.06.2013 | Каментары (0)

Такая прапанова аб назове праектаваных ў сталіцы вуліц у межах вуліцы Вяснянка - зав. Вяснянка - пр. Пераможцаў.

Як паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ва ўпраўленьні культуры Мінгарвыканкама, камісія па найменьні і перайменаваньні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак г. Менску ў адпаведнасьці з рашэньнем Менскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 12 сакавiка 2008 г. № 127 "Аб найменаваньні і перайменаваніні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак г. Менску» 17 красавіка 2013 г вырашыла ўнесьці наступныя прапановы аб найменьні праектуемых вуліц у г. Менску ў межах вуліцы Вяс ... Чытаць далей »

Праглядаў: 2301 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 15.05.2013 | Каментары (0)

* на правах рэклямы
 

25-26 траўня 2013 года адбудзецца штогадовы марафон «Налібокі`13».  Тры дысцыпліны, тры новыя маршруты, дваццаць чатыры гадзіны задавальненьня, сотні удзельнікаў у сутачным аматарскім марафоне «Налібокі`13».

Для зручнасьці ўдзельнікаў, месца старту і фінішу будзе размешчана ў адным месцы - у маляўнічай даліне ... Чытаць далей »
Праглядаў: 2482 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 27.03.2013 | Каментары (0)

Па аб'екце «Забудова кварталаў малых жылых дамоў у раёне Цнянскага вадасховішча ў межах вуліц Кальцова - Праектуемая № 10 - Праектуемая № 11 - Праектуемая № 12 - Праектуемая № 14 - пер. Кальцова 4-й - вуліца Собинова ў г. Менску»:
  1. Праектуемую вуліцу №10 назваць вуліцай Гайненскай.
  2. Праектуемую вуліцу №11 назваць вуліцай Лукомскай.
  3. Праектуемую вуліцу №12 назваць завулкам Гайненскім.
  4. Праектуемую вуліцу №14 назваць завулкам Лукомскім.
  5. Безыменны праезд ад МКАД да аэрадрома «Ліпкі» назваць вуліцай Ліпкоўскай.
  6. Безназоўны праезд ад вуліцы Ліпкоўскай да аэрадрома «Ліпкі» назваць завулкам Ліпкоўскім.
  7. З нагоды 1150-гадовага юбілею горада Полацка назваць Полацкім паркам б ... Чытаць далей »
Праглядаў: 2442 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 20.03.2013 | Каментары (0)


Яшчэ 11 лютага бягучага году Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры перадало на разгляд у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Камітэт  архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкаму і КУП "Мінская спадчына” вынік працы сваёй архітэктурнай секцыі - Эскізны праект аднаўлення жылой і грамадзянскай забудовы тэрыторыі Нізкага і Мяснога рынкаў (кварталы № 3; 29; 30) на тэрыторыі комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Гістарычны цэнтр Мінска”.

Адказу покуль не паступала ані з воднай інстанцыі, а пісьмовая ін ... Чытаць далей »
Праглядаў: 4530 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 05.03.2013 | Каментары (0)

16 студзеня ў Саюзе архітэктараў пройдзе публічная сэсія па праекце аднаўленьня гістарычнага цэнтру Менску. Адмыслоўцы заклікаюць неабыякавых людзей далучыцца да мерапрыемства.


Ігар Карней

Ад 5 да 26 студзеня адміністрацыя Цэнтральнага раёну Менску выставіла на грамадзкае абмеркаваньне «Унясеньне зьменаў у горадабудаўнічы праект дэталёвага плянаваньня рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўленьня і добраўпарадкаваньня Гістарычнага цэнтру гораду». З матэрыяламі можна азнаёміцца непасрэдна ў раённай адміністрацыі, там жа ёсьць магчымасьць пакінуць свае заўвагі ці накіраваць іх поштай.

Старшыня Беларускага та ... Чытаць далей »
Праглядаў: 2883 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 14.01.2013 | Каментары (0)

1 2 3 ... 10 11 »