Субота, 20.04.2024, 14:38 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » Архіў навін

На нашым сайце з'явілася новая старонка прысьвечаная Менскай дзіцячай чыгунцы. Адрас станцыі Заслонава - праспект Незалежнасьці, 86, але іншыя фотаздымкі прывязаць да адрасоў ня мае магчымасьці. 

9 ліпеня 1955г. - Дзень нараджэння Менскай чыгункі, якая носіць імя легяндарнага беларускага партызана К.З. Заслонава.

Чыгуначнае палатно даўжынёй 3,8 км працягнулася ўздоўж парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў. У поўным валоданьні дзяцей знаходзіцца 2 лакаматыва і 6 вагонаў. На дзіцячай чыгунцы 3 станцыі: Заслонава, Піянерская і Сасновы бор.

Больш інфармацыі і фотаздымкі глядзіце тут.

Праглядаў: 1395 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 29.02.2012 | Каментары (0)

Як паведамляе газэта "Зьвязда" у нумары №39 ад 28.02.2012.

Трохі больш за 10 гадоў таму ў мікрараёне Лошыца з'явілася новая вуліца. Дакладней, не зусім новая, проста старая змяніла назву. Але такая, здавалася б, невялікая перамена прывяла да таго, што на карце горада з'явіўся новы жылы раён. Размова ідзе пра Ігуменскі тракт, які з'яўляецца працягам вуліцы Маякоўскага.

За савецкім часам ён насіў спачатку такую ж назву (Маякоўскага), а потым быў перайменаваны ў вуліцу Чыжэўскіх — у памяць пра сям'ю падпольшчыкаў, якую непадалёк адсюль расстралялі фашысты ў 1943-м. У 90-я вуліцу Чыжэўскіх перанеслі бліжэй да месца таго самага расстрэлу і ўсталявалі помнік падпольшчыцам. А праезд да кальцавой дарогі быў названы Ігуменскім трактам.

"Чаму Ігуменскі тракт?" — пытаемся ў мясцовай жыхаркі. "Нават не ведаю. ... Чытаць далей »

Праглядаў: 1437 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 28.02.2012 | Каментары (0)

Як паведамляе Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь:

5 сакавіка а 17.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка фатаграфіі «100 х Францыя», арганізаваная Пасольствам Францыі ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Французскага Інстытута.

Выставачны праект «100 х Францыя» распавядае аб гісторыі фатаграфіі, якая, як прынята лічыць, пачалася ў Парыжы ў 1839 г. і працягваецца да нашых дзён. Прадстаўленыя фатаграфіі належаць тром буйным сусветным калекцыям – Нацыянальнай бібліятэцы Францыі, Музею д'Орсэ і Цэнтру Пампіду ў Парыжы. Аўтары выставы жадалі падкрэсліць дзіўную жыццяздольнасць з'явы, якая нарадзілася ў Францыі меней чым два стагоддзі таму.

Гэтая рэтраспектыва ўяўляе сабой спадчыну французскай фатаграфіі, яна складаецца са 100 работ. У п ... Чытаць далей »

Праглядаў: 1226 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 27.02.2012 | Каментары (0)

Праектаванай вуліцы № 11 у будуюшчымся шматфункцыянальным цэнтры «Менск-Сіці" прысвоена назва Германоўская. Адпаведнае рашэньне, як перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», прынята сёння на 13-й сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання.


- Зварот Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры аб назве гэтай вуліцы было разгледжана камісіяй па найменьні і перайменаваньні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых часткаў Менску двойчы ў студзені бягучага года, - паведаміла начальнік упраўленьня культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава. - Прапаноўваліся розныя варыянты, але ў выніку чальцы камісіі пагадзіліся з назвай, прапанаваным забудоўшчыкам, - вуліца Германоўская.

В. Рудзікава патлумачыла, што ў пачатку XX стагоддзя ў Менску існавалі вуліца Германоўская, а таксама Германоўскі і 2-й Германоўскі завулкі. У 1964 годзе вуліца была перайменаваная, а Германоўскі завулак ... Чытаць далей »

Праглядаў: 1149 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 22.02.2012 | Каментары (0)

Крыніца: tio.by

Незвычайнай сілы выбух разарваў цішыню ў раёне вёскі Ганалес, што пад Мiнскам, 9 мая 1953 года. На вышыню трох кіламетраў ўзняліся ў неба часціцы пылу, засланяючы яркае вясновае сонца. У Ждановічах турысты з санаторыя кінуліся шукаць прытулак, думаючы пра найгоршае – атамную бамбардзіроўку. Што ж адбылося тады – салют Перамогі, выпрабаванне ядзернай зброі, тэхнагенная аварыя?

На гэтае і іншыя пытанні адказвае мінчанін Анатоль Фёдаравіч Коткін, у 1953–1955 гадах начальнік будаўніцтва гідравузла Заслаўскага вадасховішча.

– Што ж здарылася 9 мая 1953 года?

– У той дзень праводзіліся выбуховыя працы пры стварэнні Мінскага мора. Растлумачу, чаму вырашылі пабудаваць гэта вадасховішча. На працягу доўгіх гадоў Мінск пакутаваў ад паводак. Па вясне, часам восенню Свіслач выходзіла з берагоў і падтоплiвала амаль трэць тэр ... Чытаць далей »

Праглядаў: 1919 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 22.02.2012 | Каментары (0)

Працягваецца праца над напаўненьнем сайта фотаздымкамі горада.

Так за сёньня дадаліся каля 30 "новых-старых" фотаздымкаў і дабаўлены новыя старонкі:

Сквер Марата Казея
вул.Я.Купалы - дом №29 (дад. вул.Багдановіча,2) - Клінічная лякарня №2
вул.Парніковая - дом №26 - усадьба Ваньковіча
пр.Незалежнасьці - дом №18
пр.Незалежнасьці - дом №65 - Палітыхніч ... Чытаць далей »

Праглядаў: 1336 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 17.02.2012 | Каментары (0)

Кацірына Марковіч, БЕЛТА

У Менску 311 жылых дамоў падлягаюць зносу. Пра гэта паведаміў журналістам генеральны дырэктар дзяржаўнага аб'яднання "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Уладзімір Раянтовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Штогод у Менску каля 10 жылых дамоў пераводзяцца ў нежылы фонд з наступным адсяленнем грамадзян і зносам будынка. Усяго ў беларускай сталіцы 311 жылых дамоў падлягаюць зносу, так як выкананьне работ па іх капітальнаму рамонту і рэканструкцыі немэтазгодныя", - адзначыў Уладзімір Раянтовіч.

Генеральны дырэктар аб'яднаньня паведаміў, што гэта няшматпавярховыя забудовы, аднаўленьне якіх магчыма толькі шляхам рэканструкцыі, што ў два і больш разоў вышэйшы за кошт новага будаўніцтва. "Сродкаў на іх аднаўленьне ў дзяржавы няма, таму фармуюцца інвестыцыйныя праграмы забудовы участкаў, на якіх знаходзяцца гэтыя дамы. Інв ... Чытаць далей »
Праглядаў: 1353 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 16.02.2012 | Каментары (0)

Захар ШЫБЕКА,
беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэту

Для мяне як для гісторыка самай важнай прыкметай горада з’яўляецца наяўнасць у ім гістарычнага цэнтра. Калі казаць пра Мінск, дык у ім такога гістарычнага цэнтра – захаванага, непарушанага, неразбуранага, пазбаўленага ўсякай транспартнай нагрузкі, пешаходнага – сёння, на жаль, няма. Яго калісьці разбурылі бальшавікі, перарэзаўшы наш гістарычны цэнтр магістралямі: з аднаго боку – цяперашні праспект Пераможцаў ... Чытаць далей »

Праглядаў: 1586 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 16.02.2012 | Каментары (0)

Крыніца: БелаПАН 15 лютага 2012

Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар ДА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Уладзімір Рэентовіч 15 лютага на прэс-канферэнцыі, прысвечанай паляпшэнню якасці жыллёва-камунальных паслуг.

У той жа час, адзначыў ён, у параўнанні з 2011 годам аб’ём работ па капітальным рамонце паменшыцца. «У 2011 годзе было выканана 700 тысяч квадратных метраў капітальнага рамонту. Крызіс адбіўся на фарміраванні планаў бягучага рамонту і капітальнага рамонту ў цэлым у аб’ёмах выканання работ у гэтым годзе. Так, было запланавана 700 тысяч квадратных метраў капітальнага рамонту, а пакуль пад выдзеленае фінансаванне мы сфарміравалі толькі 600 тысяч квадратных метраў. 100 тысяч квадратных метраў — гэта 20 жылых дамоў. Каб было зразумела, растлумачу: да б ... Чытаць далей »

Праглядаў: 1291 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 16.02.2012 | Каментары (0)

« 1 2 ... 7 8 9 10 11 »